У Беларусі з 1 кастрычніка нормы аплаты за школьнае харчаванне павялічваюцца на 5 працэнтаў
"Умацаванне здароўя падрастаючага пакалення і забеспячэнне дзяцей збалансаваным, якасным харчаваннем застаюцца аднымі з ключавых задач дзяржавы, - адзначылі ў ведамстве. - У сувязі з гэтым у Беларусі павышаюцца грашовыя нормы на харчаванне вучняў у адукацыйных і аздараўленчых установах".