Беларускія плыўцы заваявалі восем узнагарод у шосты дзень III Гульняў краін СНД
У сераду скарбонка нашай каманды папоўнілася дзвюма сярэбранымі і шасцю бронзавымі ўзнагародамі. Два індывідуальныя медалі выйграла Ксенія Мастовіч, якая была трэцяй на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем і на 200-метроўцы вольным стылем.