Літвіновіч і Лебедзева сталі фіналістамі ІІІ Гульняў краін СНД у індывідуальных скачках на батуце
Удзел у кваліфікацыі ў мужчынскіх індывідуальных скачках прыняў 21 батутыст з шасці краін, у тым ліку чацвёра беларусаў. Перамогу з рэзультатам 65,25 бала атрымаў двухразовы алімпійскі чэмпіён Іван Літвіновіч.