Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хоць надвор'е ў гэтым годзе спрыяла высокаму ўраджаю, але зададзена пэўная планка. "Добрае было надвор'е. У час наліву збожжа хапала вільгаці. Таму атрымалі цяжкі колас. Гэта не значыць, што заўтра будзе так. Але гэта планка. Вось вы дасягнулі гэтага ўзроўню - ніжэй нельга. Трэба на гэтым узроўні замацавацца. Хаця б пару гадоў. Нельга ніжэй апускацца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.