"Памрыце, але людзям зарплату заплаціце". Лукашэнка публічна папярэдзіў начальнікаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка публічна папярэдзіў начальнікаў наконт выплаты работнікам нармальнай заработнай платы. Аб гэтым ён заявіў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця абноўленага моста ў Мазыры цераз раку Прыпяць.