Мінская духоўная семінарыя 8 лістапада правядзе дзень адкрытых дзвярэй
На дзень адкрытых дзвярэй, які пройдзе ў вочна-дыстанцыйным фармаце, могуць прыйсці ўсе, хто хоча прысвяціць жыццё служэнню Богу і людзям, хто імкнецца стаць свяшчэннаслужыцелем праваслаўнай царквы або выкладчыкам нядзельнай школы, жадае кіраваць царкоўным хорам або навучыцца іканапісу.