Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Правялі перапіс беларускіх зуброў: у Белавескай пушчы іх пабольшала

Паводле сайту беларускага Нацыянальнага парку «Белавеская пушча», на яго тэрыторыі цяпер жывуць 726 зуброў — найбольшая мясцовая папуляцыя гэтай рэдкай жывёлы ў Беларусі. У 2024 годзе ў беларускай частцы пушчы налічвалі 690 зуброў.

Паводле апошніх улікаў, больш за 100 асобін зуброў зарэгістраваныя ў наступных месцах:

Нацыянальны парк «Белавеская пушча» — 726;«Асіповіцкі досьледны лясгас» — 680;Сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Азёры Горадзенскага раёну» — 529;Паляўнічая гаспадарка «Чырвоны Бор» (Верхнядзьвінскі раён) — 348;Палескі радыяцыйна-экалягічны запаведнік (Хвойніцкі раён) — 212;Ляндшафтны заказьнік «Налібацкі» (Валожынскі раён) — 130;Нацыянальны парк «Прыпяцкі» (Петрыкоўскі раён) — 124.Паводле зьвестак чарговай радаводнай кнігі зуброў, на 31 сьнежня 2024 году ў сьвеце налічвалася 12209 зуброў.

Першае месца ў колькасьці зуброў цяпер займае Расея — 3073 асобіны (25,2% усясьветнага пагалоўя).

У Беларусі налічваецца 2927 зуброў (24%), у Польшчы — 3060 (25,1%), у Нямеччыне — 643 (5,3%), Украіне — 480 (3,9%), Румыніі — 451 (3,7%), Літве — 339 (2,8%). У гэтых сямі краінах улічана 10973 зуброў, ці 90% усясьветнага пагалоўя.

На канец 2022 году ў Беларусі было 2688 зуброў.

У параўнаньні з 2023 годам усясьветнае пагалоўе зуброў павялічылася на 1029 асобін, ці на 8,4%. Адзначаецца тэндэнцыя росту колькасьці зуброў, якія жывуць на волі (больш на 950 асобін у параўнаньні з папярэднім годам).

Нацыянальны парк «Белавеская пушча» становіць сабой адзін з найбуйнейшых лясных масіваў раўніннай Эўропы, які захаваўся да нашых дзён у адносна непарушаным стане. Тэрыторыя Белавескай пушчы падзелена дзяржаўнай мяжой на дзьве часткі — беларускую і польскую. У польскай частцы Белавескай пушчы на 2024 год жылі 870 зуброў.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *