З-за моцных ападкаў у Беларусі на 18 лістапада аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі
У аўторак будзе воблачна, днём з праясненнямі. Ноччу чакаюцца дождж, снег, мокры снег. Днём месцамі пройдуць ападкі, у асноўным мокры снег. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі па поўначы магчыма наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд.