Больш за 9 тыс. зваротаў паступіла ў чат-бот РІКВ за месяц
Карыснага памочніка для абітурыентаў і бацькоў РІКВ запусціў месяц таму. "Ён ужо даказаў сваю запатрабаванасць - да яго звярнуліся больш як 9 тыс. разоў, - расказаў дырэктар установы Дзмітрый Міронаў. - Бот створаны на аснове аналізу самых частых пытанняў, якія задавалі ў час РТ, ЦЭ і ЦТ".