Супрацоўніцтва ў ШАС, эканамічныя сувязі. Кіраўнікі МЗС Беларусі і Кыргызстана абмеркавалі двухбаковы парадак дня
У ходзе размовы бакі абмеркавалі пытанні развіцця беларуска-кыргызскага супрацоўніцтва, падкрэсліўшы ўзаемную зацікаўленасць у далейшым умацаванні палітычнага ўзаемадзеяння, пашырэнні гандлёва-эканамічных сувязей і садзейнічанні практычнаму напаўненню двухбаковага парадку дня.