Спікер Сената Кеніі на сустрэчы з Лукашэнкам пажартаваў пра беларускую зіму
У першую чаргу ён падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць сустрэчы. "Ад сябе асабіста, ад нашай дэлегацыі, ад усяго кенійскага народа хацеў бы вам выказаць словы шчырай удзячнасці за той цёплы прыём, які вы нам аказалі, - сказаў парламентарый. - Народ Беларусі вельмі дружалюбны. А вось надвор'е, на жаль, не".