Памежнікі выключылі камэры назіраньня на некалькіх пераходах на мяжы зь Літвой і Польшчай
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі адключыў камэры назіраньня на трох памежных пунктах пропуску зь Літвой і Польшчай.
Перад гэтым, як адзначалі карыстальнікі сацыяльных сетак, якія адсочвалі працу камэр на мяжы Беларусі, заўважылі, што іх крыху перасунулі.
Так, прынамсі, адбылося ў пункце пропуску Каменны Лог (зь літоўскага боку — Меднікі (Medininkai)), празь які ў верасьні зь Беларусі вывозілі чарговую групу вызваленых Аляксандрам Лукашэнкам беларускіх палітвязьняў. Тады практычна ўсе СМІ...