Фільм "Група крыві" адкрыў Фестываль расійскага кіно ў Мінску
Прадстаўляючы карціну гледачам, актрыса Кацярына Дамашэнка, якая сыграла медсястру, адзначыла, што падзеі Вялікай Айчыннай вайны так ці інакш закранулі кожнага, хто сядзіць у зале. Яе прабабуля, напрыклад, прайшла вайну ў якасці галоўнай медсястры ваеннага шпіталя.