У Нямеччыне расьсьледуюць магчымую датычнасьць былога супрацоўніка бабруйскай калёніі Дзьмітрыя Шынвізэ да злачынстваў супраць чалавечнасьці. Свабода пагаварыла зь нямецкімі юрыстамі пра тое, ці яго там могуць прыцягнуць да адказнасьці паводле ўнівэрсальнай юрысдыкцыі і што для гэтага патрэбна.