"Сёння важна гучнае слова пісьменніка". Што абмяркоўвалі на пашыраным пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі
Старшыня СПБ Аляксандр Карлюкевіч у самым пачатку задаў канструктыўную танальнасць, падкрэсліўшы важнасць такіх пашыраных сустрэч, на якіх пісьменніцкая супольнасць не проста падводзіць вынікі работы па нейкай канкрэтнай тэме, але і выбудоўвае стратэгію далейшых дзеянняў.