Акадэміі навук Беларусі і В'етнама актыўна рэалізуюць сумесныя навуковыя праекты
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 50-годдзя В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на беларускую замежную ўстанову ў Ханоі.