Гандбалісты зборнай Беларусі другі раз перамаглі каманду Катара
Пасля ўпэўненай перамогі ў першым спарынгу ў катарскай сталіцы сёння беларусы адолелі гаспадароў пляцоўкі з мінімальнай перавагай - 18:17.
Самым рэзультатыўным у складзе гасцей стаў Ігар Бяляўскі, які закінуў пяць мячоў. Па тры разы вызначыліся Юліян Гірык і Мікалай Алёхін.