Сабаленка 63 тыдні запар узначальвае рэйтынг WTA
У 2025 годзе 27-гадовая беларуская тэнісістка стала фіналісткай дзевяці турніраў, у чатырох з якіх яна стала пераможцай. У яе актыве адзін тытул на турніры серыі "Вялікага шлема" - US Open, перамогі на спаборніцтвах у Брысбене, Маямі і Мадрыдзе.