Супрацоўніца БЕЛТА Ірына Ягоршына ўдастоена Падзякі Прэзідэнта Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 снежня падпісаў указ і распараджэнне, у адпаведнасці з якімі ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены 38 работнікам прадпрыемстваў, арганізацый і структур, а Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена 10 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці і тром установам.