"Мы дарослыя, але радуемся як дзеці". У Вялікім тэатры прайшоў канцэрт больш як для 1 тыс. пажылых людзей
У Вялікім тэатры Беларусі для больш як 1 тыс. пажылых грамадзян з усёй краіны прайшоў канцэрт. Сярод гасцей - наведвальнікі цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прадстаўнікі саветаў пажылых грамадзян і валанцёры. Інтэрактыўная праграма пачалася яшчэ ў фае. Гасцей сустракалі Дзед Мароз са Снягурачкай.