Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся за год на $5,5 млрд і дасягнулі новага гістарычнага максімуму
Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 студзеня склаў $5,5407 млрд, павялічыўшыся за снежань на $296,9 млн, аб'ём манетарнага золата - $7,471 млрд, павялічыўшыся на $214,1 млн.