Сабаленка выйшла ў трэці раўнд турніру WTA ў Брысбене
Сёння ў паядынку 1/16 фіналу першая ракетка планеты разграміла прадстаўніцу Іспаніі Крысціну Букшу, якая займае 50-е месца ў сусветным рэйтынгу, - 6:0, 6:1. У трэцім крузе саперніцай Сабаленкі будзе пераможца матча паміж латвійскай тэнісісткай Аленай Астапенка (23-і нумар рэйтынгу WTA) і румынкай Саранай Кырсцей (41).