Надаць імпульс развіццю рэгіёна. У Мінску прайшло пасяджэнне рабочай групы па Віцебскай вобласці
"Былі падрыхтаваны прапановы, якія ўвойдуць у агульны дакумент. У далейшым ён ляжа на стол Прэзідэнта краіны. Дакумент ахоплівае розныя аспекты гаспадарчай дзейнасці Віцебскай вобласці", - сказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц.