Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру WTA ў Брысбене
Сёння першая ракетка планеты перамагла румынку Сарану Кырсцю (41-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:3, 6:3. У паядынку за выхад у паўфінал саперніцай беларускі будзе пераможца матча паміж расіянкай Дзіянай Шнайдэр (21) і амерыканкай Мэдысан Кіз (7).