Валейбалісткі "Мінчанкі-2" выйгралі другі матч у дамашнім этапе Маладзёжнай лігі Расіі
Паядынкі шостага этапу рэгулярнага чэмпіянату праходзяць на пляцоўцы Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву. У другім матчы тура "Мінчанка-2" абыграла "Дынама-Ак Барс-ВАР" з Казані з лікам 3:0 па сэтах (25:22, 25:15, 25:19).