Сабаленка прабілася ў паўфінал турніру WTA ў Брысбене
У сённяшнім чвэрцьфінальным паядынку лідар сусветнага рэйтынгу перайграла амерыканскую тэнісістку Мэдысан Кіз (7-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:3, 6:3. У паядынку за выхад у фінал саперніцай беларускі будзе чэшка Караліна Мухава (20), якая перамагла прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну (5).