Палкоўнік Ільюкевіч назначаны камандуючым сіламі спецыяльных аперацый
Генерал-маёр Вадзім Дзенісенка, які займаў да цяперашняга часу гэту пасаду, звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. Адпаведныя ўказы падпісаў 9 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.