Беларускі красовер Belgee X50 стаў другім па папулярнасці ў Расіі ў 2025 годзе
Продажы гэтай беларускай мадэлі аўтамабіля ў мінулым годзе ў Расіі склалі 38 304 экзэмпляры з ростам 25 працэнтаў. Гэта пры тым, што ў цэлым попыт на новыя легкавыя машыны ў РФ скараціўся на 15,6 працэнта ў параўнанні з 2024 годам.