Лукашэнка накіраваў спачуванне каралю Тайланда ў сувязі з катастрофай на чыгунцы
"Ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіроўваю глыбокія спачуванні ў сувязі з катастрофай на чыгунцы ў правінцыі Накханратчасіма, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Выказваю словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама жадаю хутчэйшага выздараўлення пацярпелым".