Вэтэран беларускага нацыянальнага руху Зянон Пазьняк апублікаваў у Фэйсбуку разгорнуты тэкст пад назвай «Аб ролі наёмнікаў у палітыцы», у якім раскрытыкаваў Офіс Сьвятланы Ціханоўскай, а таксама палітыку Эўразьвязу, найперш — Нямеччыны, у дачыненьні да Беларусі.