Дзямінская стала абсалютнай чэмпіёнкай Беларусі па стральбе з лука ў памяшканні
Трохразовай чэмпіёнкай нацыянальнага першынства стала Карына Дзямінская, якая ўзяла золата ў індывідуальным заліку сярод жанчын, атрымала перамогу ў змешаных дуэтах з Раманам Нікіцёнкам, а таксама паказала лепшы рэзультат у камандных спаборніцтвах разам з Ганнай Марусавай і Лізаветай Нікіцёнак.