Невялікі снег, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Сіноптыкі пра надвор'е ў Беларусі 23 студзеня
У пятніцу будзе пераважна воблачнае надвор'е. Вецер прагназуецца ўсходні 5-10 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-14 градусаў ніжэй за нуль. Днём будзе 6-11 градусаў марозу, па паўднёвым захадзе - мінус 3-5 градусаў.