У Беларусі "ўзроставыя" даплаты да пенсій павялічацца з 1 лютага
Памер гэтых выплат павялічыцца на 1,2 працэнта і складзе Br93,18 для людзей ва ўзросце 75-79 гадоў. Пры наяўнасці інваліднасці 1-й групы - Br217,42. Для людзей 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) - Br186,36. Пры наяўнасці інваліднасці 1-й групы - Br248,48.