Кароткачасовы снег і парывісты вецер. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 4 лютага
Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. У асобных раёнах магчымы галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Вецер ноччу прагназуецца няўстойлівы 2-7 м/с, днём усходні, паўднёва-ўсходні 5-10 м/с, месцамі па паўднёвым захадзе з парывамі да 14 м/с.