Каля 200 байцоў Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку аб'яднае рэспубліканскі збор у Мінску
"Дата правядзення мерапрыемства выбрана невыпадкова, менавіта 6 лютага штогод у Беларусі адзначаецца Дзень Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Традыцыйна ў гэты дзень праходзіць мноства тэматычных мерапрыемстваў у рэгіёнах, а ў Мінску - цэнтральнае", - сказаў Павел Алекса.