Беларусы заваявалі дзесяць узнагарод міжнароднага турніру па тхэквандо ў ААЭ
У заключны дзень турніру за прызы змагаліся юнакі і дзяўчаты да 15 гадоў. Перамогу ў вагавой катэгорыі да 45 кілаграмаў у хлопцаў атрымаў беларус Іван Струнец, другое месца ў вазе да 49 кг заняў Максім Плышэўскі, на трэцюю прыступку п'едэстала ў катэгорыі да 44 кг паднялася Яўгенія Шубіна.