З трактарыста - у бізнесмены. Гісторыя беларуса, які з нуля стварыў ферму і пабудаваў у вёсцы царкву
Васіль Мацкевіч - вядомы ў Докшыцкім раёне чалавек. Аднавяскоўцы ў адзін голас называюць яго гаспадаром з вялікай літары. На тое ёсць прычыны: наш герой з нуля стварыў моцную сялянскую гаспадарку, пабудаваў у роднай вёсцы царкву, выхаваў пяцярых дзяцей і ніколі не адмаўляе ў дапамозе тым, хто ў ёй асабліва мае патрэбу.