Лагатып Года беларускай жанчыны вызначаны! Выбралі аднагалосна з больш як 100 варыянтаў
Пераможцам конкурсу стала лідар маладзёжнага крыла Ваўкавыскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Яўгенія Пагранічная. Яна фатограф, раней прэзентавала некалькі ўласных фотавыстаў. Любіць здымаць сям'ю, жанчыну.