Амаль 3 тыс. атлетаў з 94 краін. Зімовыя Алімпійскія гульні афіцыйна адкрыюцца ў Італіі
Удзел у зімовай Алімпіядзе-2026 прымуць 2900 спартсменаў з 94 краін, беларусы і расіяне выступяць у нейтральным статусе. За 16 дзён спаборніцтваў атлеты разыграюць 116 камплектаў узнагарод у 16 відах спорту.