Для якіх мэт зямельны ўчастак можа быць прадастаўлены ў прыватную ўласнасць, растлумачылі ў Дзяржкаммаёмасці
У Беларусі грамадзянам могуць прадастаўляцца зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома; кватэры ў блакіраваным жылым доме; вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі; калектыўнага садоўніцтва; дачнага будаўніцтва.