"Хочацца большага, але канкурэнцыя вельмі высокая". Каралёва аб алімпійскім спрынце
У кваліфікацыі класічнага спрынту Каралёва заняла 48-е месца сярод 89 дзяўчат і засталася па-за чвэрцьфінальным раўндам. Увесь п'едэстал па выніках спаборніцтваў занялі шведкі Лін Сван, Юна Сундлінг і Мая Дальквіст.