Адкрыты конкурс "Гродна Юны Джаз - 2026" сабраў больш за 400 выканаўцаў
Як расказалі арганізатары, конкурс пройдзе восьмы раз. У яркім музычным праекце дэманструюць свае таленты навучэнцы дзіцячых музычных школ мастацтваў, профільных каледжаў і вышэйшых навучальных устаноў. Удзел у першым туры, які праходзіў па відэазаяўках, прынялі 120 салістаў і калектываў.