Раптоўная праверка боегатоўнасці праходзіць у 103-й Віцебскай паветрана-дэсантнай брыгадзе
Маштабная праверка Узброеных Сіл па даручэнні кіраўніка дзяржавы пачалася 16 студзеня, і яе ход трымае на асабістым кантролі галоўнакамандуючы. Па выпрацаванай новай сістэме Прэзідэнт, абмінаючы Мінабароны і Генштаб, прыводзіць у баявую гатоўнасць воінскія часці.