У Беларусі хочуць дазволіць свабоднае выкарыстанне музычных твораў на тэлебачанні. Але ёсць умова
"Прапануецца даць магчымасць свабоднага выкарыстання музычных твораў пры стварэнні тэлеперадач, якія ўваходзяць у пакет агульнадаступных абавязковых тэлепраграм, пры ўмове абавязковай выплаты справядлівага ўзнагароджання іх аўтарам або праваўладальнікам", - адзначыў у каментарыі журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Вячаслаў Даніловіч.