Варабей замкнуў топ-10 у спрынце на этапе Кубка Садружнасці
Праграму этапу адкрыла мужчынская спрынтарская гонка, на старт якой выйшлі 74 біятланісты. Лепшым з нашых спартсменаў стаў Максім Варабей, які з адным кругам штрафу замкнуў дзясятку мацнейшых. Лідар агульнага заліку Антон Смольскі дапусціў два промахі і заняў пятнаццатую пазіцыю.
Тройку прызёраў склалі расіяне Карым Халілі, Кірыл Бажын і Раман Сурнеў.