Шымановіч і Барэ выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду турніру WTA ў Партугаліі
У матчы першага круга беларуска-румынскі тандэм перайграў за дзве гадзіны дуэт з Кітайскага Тайбэя Ісуань Чо / Іцэнь Чо - 7:6 (8:6), 6:3, 14:12. Раней у 1/16 фіналу адзіночнага разраду Ірына Шымановіч (154-ы нумар сусветнага рэйтынгу) адолела ў трохсэтавым паядынку францужанку Кароль Манэ (179) - 5:7, 6:2, 6:2.