Салігорскі "Шахцёр" выйграў шосты матч запар у хакейнай экстралізе
Салігорскі клуб дома разграміў "Хімік" з лікам 5:0. Дзве шайбы за "гарнякоў" закінуў Арсеній Чухраеў, а галкіпер Ілья Гарбуноў адбіў 31 кідок. "Шахцёр" здабыў шостую перамогу запар і вярнуўся на трэцяе месца турнірнай табліцы.