Палітычная большасьць можа даць Дацкай моўнай радзе паўнамоцтвы ўмяшацца ў барацьбу з выкарыстаньнем запазычаных ангельскіх слоў. Гэта адбываецца на тле значнага пагаршэньня дачыненьняў паміж Даніяй і Злучанымі Штатамі пасьля спрэчкі вакол амэрыканскага жаданьня далучыць Грэнляндыю.