Старт акрабатак праз суткі і пятая Алімпіяда Шканавай: у сераду ў Італіі выступяць чатыры беларускі
У стартавым пратаколе 25 спартсменак, сярод іх беларускі Ганна Гуськова, Настасся Андрыянава і Ганна Дзяруга. Па выніках першай кваліфікацыі далей пройдзе лепшая шасцёрка, яшчэ шэсць пуцёвак будуць разыграны ў другім раўндзе. Пачатак фіналу - у 15.00.