Лукашэнка зноў заявіў пра неабходнасць навуковага рыўка для развіцця рэальнага сектара эканомікі
Прэзідэнт пацікавіўся, што канкрэтна з прапаноў савета ўключана ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця на пяцігодку, і канстатаваў, што пакуль назіраецца "толькі працэс, зведзены да пасяджэнняў і справаздач самім сабе".